четвер, 3 лютого 2022 р.

А мне паветра заўжды не ставала




- Не баішся, што чытачы NN “захейцяць” , калі ADARKA абвяшчае аб сваіх усё ж такі рускамоўных рэлізах ?

- Чытачы NN вельмі добра ставяцца да шмат якіх мясцовых білінгва- праектаў

На апошняй творчай вечарыне перад самаізаляцыяй - як пачалася праца над запісам EP -баланс моваў у трэках быу 50-50. У склад ADARKі ўваходзяць музыкі , якія перамагалі на беларускамоўным “Тузіне”, якія супрацоўнічалі з Мулявіным, Варашкевічам і Хаменкам, быў задзейнічаны гітарыст Сяргей Трухановіч, зараз рыхтуецца песня з вакалістам Relikt-у.

- Калі гралі на ”Мове Нанова" - толькі беларускія песні - слухачы спрабавалі ўпэўніць мяне, што песня "Прымусь" мае палітычны падтэкст. Але я спрачалася і даказвала, што дзяцей прымушаюць станавіцца лепей не палітыкі, а настаўнікі і выхавальнікі. Мы - лірычны гурт.

Яшчэ да пандэміі - ADARKA ледзь ня ў кожнай песні спявала “Мне паветра заўжды не ставала…”, “ Выдыхать так больно…”, “Робкое дыхание”, праграмная рэч - пра Iмунiтэт - i ўвогуле мае назву “Прививка” -

ADARKA на Еўрарадыё, 2019

- Падчас выступу на "Мове нанова" ў Глеба Лабадзенкі крыху здзівіліся, што публіка была - амаль што адныя пенсіянеры. Нас тады гэта напружвала - ці зразумеюць? А зараз аказваецца - мы проста стараліся зрабіць штосьці прыгожае для людзей, якім зараз вельмі і вельмі страшна.

Толькі-толькі спечаныя сінглы

створаныя у студыі, у якой пісаўся вакаліст Deep Purple.

 Indie

Pop

- Увогуле праца над музыкай ідзе вельмі марудна, стараемся задзейнічаць у запісах толькі лепшых. Яны да апошняга часу працавалі на шмат якіх пляцоўках, а зараз барахтаюцца, каб неяк выжыць. Месцы адпачынку зачыняюцца, або мала працуюць. Нiякай размовы пра жывую музыку ці танцы.

- Даш, музыка - гэта ўвогуле сур’ёзна?

- Было усё вельмі сур’езна: конкурсы, фестывалі і няпростая вучоба. Калі вывучала гармонію і сальфеджыа у Брэсцкім музычным каледжы, не падумала б, што буду выкладаць іх у студыі дарослым айцішнікам і медыкам. Мяне ўражвае, што ім гэта проста цікава. Спецыяльнасць мая - фартэпіяна, яго зараз таксама выкладаю па большасці дарослым вучням.

- А чаго пераскочыла у поп?

- Норавы пацукоў у акадэмічнай музыцы адвярнулі ўвогуле ад «сур’ёзнага» мастацтва. Але карані ў мяне добрыя, я на іх не забылася. Тэксты стараюся пісаць не «папсовыя». Хтосьці думае, што дзяўчыны-спявачкі робяць музыку дзеля забаўкі ды тусінга на грошы бацькоў або каханкаў. Прычым такія ёсць. Але для мяне - гэта неабходнасць, гэта культурная дзейнасць.



“Будзь са мной” у мінскім клуба Берлін.

-Ты казала, што табе прасцей рабіць аранжыроўкі з гучаннем і інструментамі з класічнай музыкі, і ты рабіла гэта ў папярэднім праекце. Як музыкант - на твой погляд, як гэта “намацаць” - розніцу ў корані і ў духе паміж двума рознымі тыпамі гучаньня?

- Ёсць музыка «на патрэбу дня», зараз яе зашмат. Усе сацсеткі заваленыя штучнай музыкай, зробленай толькі з дапамогай праграмнага забеспячэння. Яна бывае вельмі якасная, асабліва танцавальная і рэп. Большасць - гэта песні з запамінальным матывам, які трапляе ў галаву. І акрамя гэтага матыву вы нічога не памятаеце. Словы толькі для рытмічнай арганізацыі і каб не было «Трололо» замест слоў. Але існуе музычная «экалогія», дзе захаваныя жывыя гукі музычных інструментаў і дзе музыкі яшчэ спаборнічаюць у тэхнічнасці, таленце, мелодыцы і яе выразнасці, дзе яны праз гук перадаюць эмоцыі. Рок-музыка захоўвае шмат таго, што я ўжо пералічыла. Але металісты «топяць» за гітарнае гучанне і непаўторны насычаны вакал, клавішы там часцей замяняюць на лічбавыя пэды - акорды для фонавага гучання. «Цяжкі» рок таксама толькі крыху можа паказаць магчымасці вытанчанага гучання - там павінна быць шмат гуку і энергіі. У так званай папулярнай музыцы - ёсць неабходная прастора для выразнасці.

- Што скажаш наконт устойлівага трэнду апошніх гадоў - каштоўнвсці,якія фіксуеш у творчасці -шчырыя і нават рамантычныя адносіны паміж людзьмі - моцна дэвальвуюцца і падмняюцца сурагатам куплі-продажу ?

- Гляджу на гэта, як на тэхнічны момант. Шмат хто хоча зарабіць на кожным нашым подыху - але я лічу, што «вецер дзьме, куды хоча» і адукаваны чалавек мае рацыю слухаць і абіраць тое, што яго кранае. Гэта занадта складанае пытанне: чаму адбылося так, што вакол толькі тавары і пакупнікі, і калі гэта зменіцца? На жаль, сучасная музыка існуе коратка - як знічка. Я магу пісаць і спяваць толькі пра тое, што сапраўды перажываю. Хлопцы з гурта жартуюць, што ўсе песні сумныя - татальны мінор.

Апошнім часам у сац-сэтках ADARKA дапамагае распаўсюджваць тыя ці іншыя зборы molamola для медыкаў. Атрымліваецца праз добры кантакт з адмінамі вялікай колькасці пляцовак, якія жывуць звычайна з музычнага PR.

2 чэрвеня https://vk.com/club509 - 12:30 https://vk.com/russkiy_rok - 18:00 https://vk.com/club39 - 10:00 https://vk.com/rockmusicnews - 10:55 https://vk.com/russian_alternative - 16:00 https://vk.com/rock_gid - 10:00 http://vk.com/rock_music_my - 21:00 https://vk.com/yourocknroll - 12:00 https://vk.com/oceanmus1 - 20:00 https://vk.com/mems_rocker - 21:00 https://vk.com/rockalter - 17:00 https://vk.com/rockmetal_music - 18:00 https://vk.com/rockmetalpunkmusic - 19:00